Летняе чытанне для дзяцей

07.07.2021

Лета – доўгачаканая пара, калі дзеці могуць адпачыць ад заняткаў. Аднак у бібліятэках гэта гарачы час, бо юныя наведвальнікі з’яўляюцца са спісамі пазакласнага чытання і проста па ўласным жаданні – каб знайсці ўпадабаную кнігу. “З кожным годам у бібліятэках павялічваецца колькасць выданняў на беларускай мове”, – адзначыла дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк горада Мінска Таццяна Швед.

“У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" хутка выйдзе зборнік з дзіцячымі творамі і біяграфіямі сучасных айчынных пісьменнікаў”, – расказала журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Алена Стэльмах. У кнізе творы 20 аўтараў. Сярод іх Алесь Бадак, Міхась Пазнякоў, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Ліпскі.

Фота: myintelligentkids.com