Літаратуразнаўца Сцяпан Лаўшук адзначае 75-годдзе

30.07.2019

Сёння ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук адбылося ўрачыстае пасяджэнне вучонага савета, прысвечанае 75-годдзю вядомага айчыннага літаратаразнаўцы, прафесара Сцяпана Лаўшука. Працягвае дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка.

Сцяпан Лаўшук зрабіў істотны ўклад у даследаванне беларускай драматургіі мінулага стагоддзя. Падрыхтаваў і выдаў найбольш поўныя і вывераныя навуковыя выданні твораў Андрэя Макаёнка, Кандраты Крапівы,  Уладзіслава Галубка. Вядомы як адзін з аўтараў праекта “Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя” у 4-х тамах 6-ці кнігах, якія выдаваліся з 1999-га да 2015 года. Праект значны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постсавецкай прасторы. Зараз у прафесара новая задума: ён хоча стварыць нарысы па гісторыі нашай літаратуры, якая пісалася на іншых мовах – рускай, польскай і яўрэйскай. Пра тое, чым цікавіцца сёння, расказвае сам юбіляр.

Фота: wikimedia.org