Літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Я спытаў чалавека..." да 110-годдзя Максіма Танка

27.09.2022

Дзяржаўны музеі гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу "Я спытаў чалавека...", прысвечаную 110-годдзю з дна нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. "Герой выставы – пісьменнік магутнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Сапраўдны волат паэтычнага духу, празаік-дакументаліст, перакладчык, вядомы грамадскі дзеяч, філосаф і лірык, ён назаўсёды застанецца не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў прыгожым пісьменстве ўсяго славянства зоркай першай велічыні", - адзначыла навуковы супрацоўнік Таццяна Кляноўская.

"Пачынаючы з першага паэтычнага зборніка "На этапах" і да апошняга дня, Максім Танк пісаў вялікую кнігу, за радкамі якой стаіць мінулае, сённяшні дзень і будучыня нашага народа. Ён пакінуў беларусам неацэнную духоўную спадчыну, самабытнае слова, асвечанае высокім талентам, бязмежнай мудрасцю, любоўю і дабрынёй да людзей. Ён жыў паэзіяй, верыў у яе гуманістычную, гаючую сілу", - расказала загадчык аддзела музея Валянціна Кароткіна.

Фота - belta.by