«Літаратурны алімп Беларусі»: Уладзімір Гаўрыловіч

27.05.2025

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Уладзімірам Гаўрыловічам. Сустрэча прайшла ў межах сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў «Літаратурны алімп Беларусі».
Уладзімір Гаўрыловіч – аўтар больш чым 35 кніг прозы, публіцыстыкі, драматургіі. Асабліва надзённымі яго творы гучаць да 80-годдзя Перамогі, бо тэма Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адной з асноўных у пісьменніка і знайшла новае гучанне.