Літаратурны конкурс да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа

31.05.2022

Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явіла Літаратурны конкурс да 140-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Конкурс разлічаны на моладзевую аўдыторыю, пераможцы адправяцца ў творчую вандроўку на Стаўбцоўшчыну, будуць прымаць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах. Рэпартаж Маргарыты Прохар.