Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае наведаць выставу «Два Паэты, два Сусветы»

01.12.2023

Экспазіцыя прысвечана 110-годдзю зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» і класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец.
Выстава «Два Паэты, два Сусветы» падрыхтавана сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. «Мы рады супрацоўнічаць і папулярызаваць спадчыну народнага паэта Беларусі», - адзначыла дырэктар Ірына Мацяс.

Фота: Літаратурны музей Максіма Багдановіча