Літоўска-беларускі праект "Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў” атрымаў грант на развіццё

01.01.2020

Беларускі Нясвіж і літоўскі Кедайняй на працягу некалькіх стагоддзяў звязаны гісторыяй роду Радзівілаў, прадстаўнікі якога валодалі абодвума гарадамі. Сёлета гэтая сувязь атрымала новы імпульс. Літоўска-беларускі праект "Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў і яго адаптацыя для турызму ў гарадах Кедайняй і Нясвіж” атрымаў грант па Праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія - Літва - Беларусь. Аўтары праекта мяркуюць, што гэта паспрыяе гістарычным даследаванням, правядзенню навуковых канферэнцый, абмену выставамі, распрацоўцы новых турыстычных маршрутаў. Расказвае дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сергей Клімаў.

Фота: belarus24.by