Літоўскі фатограф АльгІмантас Александравічус прывёз у Мінск выставу “Тварапіс племені”

09.10.2019

Альгімантас Александравічус прызнаны лепшым партрэтыстам Еўропы. Раней працаваў над серыямі пра нобелеўскіх лаўрэатаў, зорак музыкі, тэатра і кіно розных краін. У яго было больш за сто персанальных выстаў.

У экспазіцыі ў галерэі “Універсітэт культуры” – партрэты знакамітых творцаў-суайчыннікаў аўтара. На чорна-белых здымках буйным планам паэты, акцёры, мастакі і навукоўцы. Творца засяроджвае ўвагу на пачуццях і перажываннях герояў, таму фатографа называюць "лаўцом душ".

У сваіх работах Альгімантас Александравічус раскрывае глыбокія перажыванні моцных і энергічных асоб. Працягвае прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч.

Экспазіцыя “Тварапіс племені” адкрыта да 20 кастрычніка.

Фота: vk.com