15.07.2016
Спектакль Марфы Горавіц па п’есе Людмілы Уліцкай “Мой унук Веніямін” паказалі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра Якуба Коласа ў межах “Славянскага базара”. Галоўную ролю ў пастаноўцы выконвае Лія Ахеджакава. Дзеянне даволі статычнага спектакля адбываецца ў кватэры, што зроблена ў металічным боксе. Гэта адмысловая задума рэжысёра. Расказвае прадзюсар спектакля Яфім Спектар.
Фота: youtube.com