“Лялька. Фікус. Магазін” ‒ прэм'ера ў Новым драматычным тэатры

09.04.2021

Прэм’еру спектакля “Лялька. Фікус. Магазін” пакажуць сёння ў Новым драматычным тэатры. Пастаноўка па п'есе Яраславы Пуліновіч раскажа пра незвычайны выпадак у гандлёвым цэнтры, паведаміў рэжысёр Арцём Пінчук. Па сюжэце раніцай у выхадны дзень гараджане ідуць у гіпермаркет на руцінны шопінг. Вакол зніжкі, чэргі, і раптам нейкая бабулька закопвае ў гаршчок з фікусам ляльку. Гэтая незвычайная сцэна ператварае гарадскі гандлёвы цэнтр у месца, поўнае містыкі і недарэчных сітуацый. Па словах рэжысёра, пастаноўка распавядае, да чаго можа прывесці чалавечае глупства, сляпая вера ў стэрэатыпы і няўменне адэкватна рэагаваць на жыццёвыя праблемы і складаныя сітуацыі.

Фота: sb.by