Магілёўская абласная бібліятэка да Году гістарычнай памяці ладзіць шэраг выстаў, акцый і праектаў

28.02.2022

Сярод адметных мерапрыемстваў – выставы, прысвечаныя гісторыі Магілёўшчыны, жыццю і творчасці вядомых дзеячаў культуры, навукі і мастацтва. Расказвае загадчык аддзела бібліятэкі Сняжана Шаўцова.

Актыўны ўдзел у папулярызацыі спадчыны прымае краязнаўчы аддзел Магілёўскай абласной бібліятэкі. "Створаны віртуальны музей Аркадзя Куляшова – нашага слыннага земляка, і цяпер можна пазнаёміцца з яго творамі, многія з якіх прысвечаны перамозе ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік Юлія Касцюк.

Фота - magilev.by