"Маленькі восеньскі рэквіем" і "Lux Messa" – Дзяржаўны камерны хор адкрые сезон канцэртам сучаснай харавой музыкі

17.09.2020

17 верасня ў малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага камернага хору. Свой новы сезон калектыў адкрые праграмай сучаснай харавой музыкі беларускіх кампазітараў. Прагучаць творы Віктара Кісцяня, Андрэя Бандарэнкі, аранжыроўкі для хору Кацярыны Мадатавай. Кульмінацыяй канцэрта стане выкананне "Месы святла" Алега Гембіцкага. Таксама адбудзецца прэм'ера твора Галіны Гарэлавай "Маленькі восеньскі рэквіем". Гэта не кананічны рэквіем, а серыя харавых мініяцюр у суправаджэнні ўдарных інструментаў на тэксты беларускіх паэтаў.

Канцэрт аб’яднае кампазітараў-сучаснікаў розных узростаў. Важная характарыстыка сучаснага мастацтва, на думку музыкантаў, – гэта "імкненне адлюстраваць адлюстраваць сённяшні час з яго крызісамі і дасягненнямі, узлётамі і падзеннямі". 

Пра творы, якія прагучаць падчас выступлення, расказвае галоўны дырыжор, заслужаная артыстка Беларусі Наталля Міхайлава.

Фота: philharmonic.by