Марыя Захарэвіч: "Я многае прапусціла ў сваіх дамашніх справах. Нельга гэтага рабіць, я кажу маладым"

04.06.2017

У Маладзечне на свяце песні і паэзіі прэзентавалі кнігу да юбілею народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч "Талент, адухоўлены любоўю". Яе ўкладаннем займалася Соф'я Жыбулеўская. Выданне прысвечана жыццю і творчасці Марыі Захарэвіч. У кнізе - успаміны землякоў, калег, сяброў артысткі, інтэрв’ю, а таксама вершы, прысвечаныя ёй. На прэзентацыі навінкі ў Палацы культуры была і сама творца. Марыя Захарэвіч прызналася, што яе ўлюбёная кніга - "Нарачанская чайка" Уладзіміра Ліпскага. Гэта таксама дакументальная кніга, прысвечаная артыстцы. "Талент, адухоўлены любоўю" мае іншую канцэпцыю і настрой. "Але добра, што з'явілася і гэта кніга", - кажа Марыя Захарэвіч.

Фота: kupalauski.by