Маштабная акцыя "30 дзён да Перамогі" праходзіць у Мінску

15.04.2022

На працягу месяца адбудуцца розныя патрыятычныя мерапрыемствы: дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з вязнямі канцлагераў. Фінішуе акцыя 9 мая ўскладаннем кветак да манумента на плошчы Перамогі. Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям'ю і нам важна не проста захаваць памяць аб гэтым, але і аб'яднацца дзеля пабудовы будучыні, адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.

Фота - belta.by