Маштабная выстава твораў Зоі Літвінавай адкрываецца ў Нацыянальным мастацкім музеі

19.12.2019

Маштабны выставачны праект “Знакі творчай волі заслужанага дзеяча мастацтваў нашай краіны Зоі Літвінавай адкрываецца сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі – відавая, жанравая і тэматычная поліфанія – своеасаблівы “зрэз” усяго, што адкрыта і створана за гады творчай дзейнасці. Распавядае сама творца.

У чатырох залах музея – больш за 100 твораў з калекцыі ўстановы і збору Зоі Літвінавай. Галоўнае ў работах – пошук сябе, колеру і пластыкі, кампазіцыі і прасторы. Творца не раз падкрэслівала, што ў яе карцінах няма літаратурнага сюжэту, кожны мусіць расчытаць і патлумачыць твор асабіста для сябе.

Выстава Знакі творчай волі працягнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі да 19 студзеня. 15 студзеня экскурсію па экспазіцыі правядзе сама аўтар.

Фота: artelbelarus.livejournal.com