28.09.2020
У галерэі твораў Леаніда Шчамялёва працягваецца выстава мастацкага тэкстылю Маргарыты Шчамялёвай і Хрысціны Высоцкай "Надзея, вера і любоў". У традыцыйных культурах розных народаў, і асабліва ў беларускай, спакон веку закладваецца трапяткое філасофскае і рэлігійнае стаўленне да тэкстылю. Пра галоўны напрамак у творчасці Маргарыты Шчамялёвай – габелен – распавяла навуковы супрацоўнік галерэі Мая Авадзiнская.
Хрысціна Высоцкая – вучаніца Маргарыты Шчамялёвай. Яна пераняла ў майстра любоў да колеру, стаўленне да дэталей і фактур у матэрыяле. Аўтары перакананыя, што мастацтва тэкстылю нясе зарад станоўчай энергіі, бо кожная нітка праходзіць праз рукі, думкі і сэрца. Тэмывыставы – жыццё і творчы шлях. Хрысціна Высоцкая раскрыла задуму сваіх работ.
Мастацтва габелена Маргарыты Шчамялёвай і Хрысціны Высоцкай – гэта прыклад пераемнасці пакаленняў і новы віток развіцця мастацкага тэкстылю Беларусі. На выставе больш за 20 работ. Яна прадоўжыцца па 1 лістапада.
Фота: citydog.by