Мастацкія шэдэўры пад акампанемент артыстаў штомесяц будуць прэзентаваць у мастацкім музеі

23.09.2016

Новы музычна-мастацкі праект пачынаецца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Штомесяц тут будзе ладзіцца прэзентацыя аднаго мастацкага шэдэўра з удзелам музычных калектываў. Сёння падчас адкрыцця праекта гасцям музея прэзентуюць парадны партрэт Міхала Казіміра Агінскага пэндзля Ганны Разіны Лішэўскай. Прагучыць музыка сям'і Агінскіх, у тым ліку архіўныя знаходкі, невядомыя шырокай аўдыторыі, у выкананні духавога аркестра "Capella Academia". Мастацкі кіраўнік праекта - генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, музычны кіраўнік - фагатыст і дырыжор Аляксей Фралоў.

На фота - Ганна Разіна Лішэўская. "Партрэт Міхала Казіміра Агінскага", wikipedia.org