Мастакоў запрашаюць на пленэр “Заслаўскі Спас”

19.07.2019

18 і 19 жніўня ў Кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі пройдзе пленэр ”Заслаўскі Спас”. У праграме - літургія, лекцыя-экскурсія па кафедральным саборы і, канешне, маляванне. Ствараць можна ў розных тэхніках: гуаш, акварэль, алоўкі і іншыя матэрыялы. Працягвае арганізатар падзеі Анастасія Балаш.

Летась пленэр прайшоў упершыню. У ім прынялі ўдзел 70 творцаў – як прафесіяналаў, так і матараў (ва ўзросце ад 4 да 73 гадоў). За год мерапрыемству ўдалося знайсці фінансавую падтрымку. Працягвае адна з арганізатараў Алена Глод.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 10 жніўня. Удзельнічаць могуць асобныя аўтары, а таксама групы і нават навучальныя ўстановы.

Фота: facebook.com