31.03.2021
Майстар акварэлі Фелікс Гумен адзначыў 80-годдзе ў коле сяброў, вучняў і калег у Віцебскім мастацкім музеі. Адна з залаў установы цалкам прысвечана творчасці мастака. Ранейшую экспазіцыю “Казкі чацвёртага сезона” змяніла новая – “Мой родны кут”, у яе ўвайшлі акварэлі розных гадоў. Расказвае куратар выставы Алена Крывенькая.
За гады творчай і педагагічнай дзейнасці Фелікс Гумен выхаваў не адно пакаленне мастакоў, якія зараз працуюць у Віцебску, Мінску і іншых гарадах Беларусі і замежжа. Расказвае творца.
Фота: vitbichi.by