Майстар акварэльнага жывапісу Ірына Лобан адкрыла персанальную выставу "Гукі колеру"

27.03.2017

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася персанальная выстава акварэлі “Гукі колеру” мастачкі, дацэнта кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Ірыны Лобан. У экспазіцыі больш за 70 твораў вядомага майстра акварэльнага жывапісу. Як гаворыць Ірына Лобан, выстава – гэта збор работ, сустрэча з гледачом, які імкнецца зразумець гэты свет, дзе ўсё ўзаемазвязана, пераплецена і мае дачыненне адно да аднаго.