19.12.2020
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера спектакля "Трамвай "Жаданне" ". П'еса напісана 70 гадоў таму. Гэта адзін з самых вядомых твораў Тэнесі Уільямса, які неаднаразова экранізавалі. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля ‒ заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валянціна Еранькова ‒ адзначыла, што яе спектакль – пра дэфіцыт любові.
Спектакль не дае прамога адказу на пытанне “як пазбегчы дэфіцыту любові”, а проста разглядае сітуацыю на прыкладзе лёсу адной сям’і. Дзве сястры трапляюць у розныя жыццёвыя абставіны. З якімі часам спраўляюцца, а часам не. У галоўных ролях: заслужаны артыст Беларусі Сяргей Чэкерэс, Сяргей Жбанкоў, Кірыл Нікіцін, Аляксандр Душачкін і іншыя. Над музыкай працаваў Аляксей Еранькоў.
Прэм’ерныя прагляды спектакля таксама запланаваны на 21, 22, 29 і 30 снежня.
Фота: facebook.com