Мемарыяльную дошку легендзе беларускай журналістыкі Рыгору Булацкаму адкрылі на сцяне сярэдняй школы №20 Мінска, якая носіць імя творцы

26.01.2024

Рыгор Васільевіч Булацкі – першы дэкан факультэта журналістыкі БДУ, заснавальнік навуковага накірунку «Гісторыя беларускай журналістыкі», аўтар падручнікаў. На цырымоніі сабраліся сваякі і сябры Рыгора Васільевіча, яго калегі па факультэце журналістыкі БДУ, студэнты. Падрабязнасці ў рэпартажы Наталлі Сіроткі.