Міхаіл Фінберг. 75 гадоў з дня нараджэння

21.02.2022

Сёння 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фінберга, дырыжора, Народнага артыста Беларусі. Яго называлі "чалавекам-аркестрам" не толькі таму, што ён - прафесіянал з вялікай літары, але і таму, што ён жыў любоўю да музыкі. На ўсёй постсавецкай прасторы Міхаіла Якаўлевіча ведалі як музыканта з унікальным слыхам і надзвычай працаздольнага чалавека. Слухаем успаміны творцы. Год запісу 1991.

Фота - belta.by