28.04.2017
“Сельскі гонар” цяпер можна ўбачыць у Вялікім тэатры Беларусі. У апошні красавіцкі дзень музыка П’етра Масканьі загучыць у опернай прэм’еры. На беларускай сцэне “Сельскі гонар” ставяць чацвёрты раз. З апошняй версіі 2007 года мінула не так і шмат часу. Некаторыя выканаўцы галоўных роляў зноў на сцэне. Гэта вядучыя салісты оперы, знакавыя імёны тэатра. Матэрыял для іх не новы, але штампаў удалося пазбегнуць. Пра адметнасці новай пастаноўкі расказвае рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ.
Фота: bolshoibelarus.by