"Міхась Рагалевіч рабіў тысячы малюнкаў, пакуль выкрышталізоўваў кожны вобраз"

21.11.2017 

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава жывапісу Міхася Рагалевіча “Песня жыцця”, прымеркаваная да 85-годдзя мастака. У экспазіцыі больш за 80 разнастайных работ. Пра ўнікальны стыль творцы расказвае ініцыятар і куратар выставы Таццяна Гаранская.