Мікіта Моніч: "Сучаснае мастацтва - гэта не страшна"

27.10.2016

Да 30 кастрычніка ў Мінску працуе арт-праект "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”. У маштабным праекце прадстаўлена шырокая панарама творчасці маладых беларускіх мастакоў. Экспануецца каля пяцісот мастацкіх твораў ад 162 аўтараў – жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія, інсталяцыя. "Сёлета імпрэза адметна тым, што з’яўляецца не проста выставай-продажам сучаснага мастацтва, але і ўнікальнай адукацыйнай пляцоўкай, якая дапамагае ажывіць дыялог публікі з мастацкім светам", - расказаў каардынатар праграмы Мікіта Моніч.

На фота - Мікіта Моніч, kaktutzhit.by