Міні-музей архітэктурных макетаў пад адкрытым небам з'явіўся ў Ляхавічах

18.07.2020

Экспазіцыю архітэктурных макетаў пад адкрытым небам "З глыбіні стагоддзяў" адкрылі ў Ляхавічах. Міні-музей размясціўся на ўездзе ў райцэнтр. Паказаны макеты 14 архітэктурных славутасцей Ляхавіцкага раёна, шэсць з якіх унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Аўтары мініяцюр  педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна. "Кожны аб'ект забяспечаны QR-кодам, па якім можна знайсці больш падрабязную інфармацыю", – расказалі дзеці.

Фота: belta.by