Мінск канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя стаў аб'ектам даследавання нараўне з фігурай Уладзіслава Страмінскага

28.09.2017 

У Нацыянальным гістарычным музеі прэзентавалі кнігу пра беларуска-польскага творцу “Уладзіслаў Страмінскі. Заўсёды ў авангардзе”. Да гэтага часу было мала вядома пра яго як творцу і тэарэтыка мастацтва. Івона Люба – аўтар кнігі, прафесар, даследчык авангарда, загадчык кафедры гісторыі мастацтва і сучаснай культуры Варашўскага універсітэта – даведалася пра невядомыя факты з жыцця мастака і расказала пра адметнасці беларускага авангарда XIX стагоддзя.

Уладзіслаў Страмінскі стаў адным з найбольш уплывовых прадстаўнікоў авангарду ў Еўропе. Кніга выйшла на польскай мове. Да 125-годдзя з дня нараджэння мастака плануюцца выданні на беларускай і рускай мовах. 

Фота: Koncern Ilustrowany Kurier Codzienny / Archiwum Ilustracji / Narodowe Archiwum Cyfrowe (NAC), culture.pl