"Мінск пешаходны": 9 і 10 верасня ў Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці адбудуцца бясплатныя экскурсіі

05.09.2017 

У сталіцы ідуць апошнія падрыхтоўчыя работы па святочным афармленні да 950-годдзя. Зроблена друкаваная прадукцыя і дэкаратыўныя канструкцыі. Асноўная ўвага - на ўпрыгажэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, праспектаў Пераможцаў і Незалежнасці. Святкаванні працягнуца тры дні – з 7 да 10 верасня. Запланавана больш за 80 святочных падзей, а многія спартыўныя праходзяць з пачатку года. Сёлета дадалі і новыя экскурсійныя маршруты, расказала намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка.