Мінск рыхтуецца да Дня незалежнасці

01.07.2022

3 ліпеня наша краіна адзначае Дзень незалежнасці. Дата ўвайшла ў гісторыю як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дзень памяці ўсіх, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць радзімы, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу краіну з руін. У гэты дзень жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць святочныя імпрэзы на любы густ, адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч.

Фота - belta.by