“Мінск у легендах, міфах і паданнях” прэзентаваў краязнаўца Уладзімір Валожынскі

28.02.2020

Краязнаўца Уладзімір Валожынскі прэзентаваў у сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага кнігу “Мінск у легендах, міфах і паданнях”. Яе першае выданне з’явілася яшчэ ў 2012 годзе, зараз выйшла другое, дапоўненае і абноўленае. Са старонак беларуская сталіца паўстае таямнічым і містычным горадам – з прывідамі ў Ратушы і русалкамі ў Свіслачы.

На падрыхтоўку зборніка ва Уладзіміра Валожынскага сышло 7 гадоў. У выданні чатыры раздзелы. У першым – легенды з часу ўзнікнення горада да пачатку XX стагоддзя, у другім – міфы, што з’явіліся ў савецкі час, у трэцім – тапаніміка, у чацвёртым – сучасны гарадскі фальклор.

Кнігу можна набыць у выдавецтве "Альфа-кніга", крамах "Белкнігі" і сталічнай "Акадэмкнізе".

Фота: minsknews.by