Мінскаму абласному цэнтру народнай творчасці – 85 гадоў!

06.08.2024

Да гэтай падзеі ўстанова ладзіць шэраг праектаў пад агульнай назвай «Традыцыі і сучаснасць». Першы з іх быў прысвечаны беларускай вышыўцы, а зараз у мастацкай галерэі «Цэнтр» экспануюцца вытканыя майстрыхамі посцілкі і творы сучасных мастакоў, якія натхніліся народным ткацтвам. Выставу «Посцілкі+» наведала наш карэспандэнт Марыя Казлова.