Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 5 да 9 лютага

27.01.2020

З 5 па 9 лютага пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Навінкі прэзентуюць больш за 300 экспанентаў. Па традацыі самы вялікі стэнд – нацыянальны. Яго канцэпцыя адлюстравана ў слогане “Беларусь – адкрытая кніга”. Вялікія пляцоўкі адведзены для ганаровага госця – Расіі – і цэнтральнага экспанента – ЗША. Пра адметнасці форуму расказвае намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі.

На галоўнай сцэне правядуць аўтарскі дзень “Думкі ўслых”, прэзентацыю беларускіх праектаў да Года малой радзімы і 75-годдзя Перамогі, дзіцячы дзень з інтэрактыўнымі спектаклямі, вечар бардаўскай песні. Маштабную праграму рыхтуе Саюз пісьменнікаў Беларусі. Працягвае першы намеснік старшыні арганізацыі Алена Стэльмах.

Моладзь прывабяць праекты з выкарыстаннем мабільнага дадатку TikTok. Кніжны форум выйдзе за сцены выставачнай залы: па праспекце Пераможцаў будзе курсіраваць бясплатны паэтычны аўтобус. На шляху ад станцыі метро Няміга да экспазіцыі пасажыры пачуюць вершы класікаў і сучаснікаў. 

Фота: klichew.by