Мінскі завод "Луч" адкрыў адзіны ў Беларусі музей гадзіннікаў

09.03.2020 

Мінскі гадзіннікавы завод "Луч" адкрыў унікальны для Беларусі музей. У ім сабралі больш за 100 мадэляў гадзіннікаў розных гадоў, першае вытворчае абсталяванне, інструменты зборшчыкаў і архіўныя фота, пачынаючы з 1950-х гадоў. Многія экспанаты існуюць у адзіным экзэмпляры. У музеі пабывала і наш юны карэспандэнт.