«Мінскканцэрт» атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на арганізацыю і правядзенне дзіцяча-юнацкага культурна-асветніцкага праекта «Мы – музычная будучыня краіны»

30.01.2024

Мэта праекта – папулярызацыя дзіцяча-юнацкага выканальніцкага мастацтва Беларусі. Ініцыятыва прадугледжвае стварэнне спецыяльнай канцэртнай праграмы з удзелам вучняў дзіцячых школ мастацтваў Беларусі, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, уладальнікаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Праект курыруе заслужаны калектыў Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга. Расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Максім Расоха.

Фота - minsknews.by