"Містэрыі" Кнута Гамсуна ў "Бестселеры" на канале "Культура"

30-га мая ў эфіры канала “Культура” – прэм’ера рамана Кнута Гамсуна “Містэрыі”. Артыстка Маргарыта Захарыя прачытае яго ў “Бестселеры”.

“Містэрыі” (1892) – другі раман аўтара пасля “Голаду”. Вобраз галоўнага героя Юхана Нільсана Нагеля пераклікаецца з вобразам князя Мышкіна з рамана Фёдара Дастаеўскага “Ідыёт”. Кнут Гамсун заклікаў адарвацца ад рэалістычнай традыцыі і звярнуцца да ірацыянальнага. Гэтага ён дасягную дзякуючы імпрэсіянізму, для якога характэрны фрагментарнасць, рэтраспектыўныя эпізоды, лірычнасць, а таксама майстэрскія пейзажныя замалёўкі.

Кнут Гамсун – нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1920). Ён лічыцца адным з найбольш уплывовых і інавацыйных у плане стылю аўтарам за апошнія сто гадоў. Яму ўдалося выказаць дух сучаснага рамана, калі такога паняцця нават не існавала. Кнут Гамсун выкарыстоўваў тэхнікі плыні свядомасці і ўнутранага маналогу і такім чынам стаў піянерам псіхалагічнай літаратуры. Яго творчая манера паўплывала на Томаса Мана, Франца Кафку, Максіма Горкага, Стэфана Цвейга, Генры Мілера, Германа Гесэ і Эрнэста Хемінгуэя.

Эфір - па буднях у 14:05. Паўтор - па буднях у 20:30 і 01:00