Мітрапаліт Павел павіншаваў вернікаў з Ражаством

07.01.2019

Праваслаўныя вернікі сустракаюць вялікае свята – Ражаство Хрыстова. Нараджэнне Збавіцеля стала ключавой падзеяй для хрысціян, менавіта ад гэтага пачалося новае летазлічэнне. Радасная вестка сёння гучыць ў тысячах храмаў Беларусі. Свята пачалося з першай зоркі – паводле Пісання менавіта нябеснае свяціла паведаміла чаканую навіну аб нараджэнні Божага сына. У гэты дзень асаблівым чынам упрыгожваюцца храмы. Пасля богаслужэнняў вернікі накрываюць святочны стол – закончыўся строгі 40-дзённы пост.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі віншуе праваслаўную супольнасць са святам.

Фота: foma.ru