31.10.2019
Кожную восень сталічны Дом-музей Якуба Коласа праводзіць літаратурна-музычнае свята “Каласавіны”, прымеркаванае да дня нараджэння класіка. Сёлета яно праходзіць 34-ты раз.
30 кастрычніка ў рамках “Каласавін” правялі дзіцячы ранішнік “Казкі жыцця”, на якім юныя наведвальнікі музея Якуба Коласа прадэманстравалі веданне вершаў класіка, паўдзельнічалі ў розных конкурсах і майстар-класах. Галоўная падзея свята ‒ навуковая канферэнцыя, якая адбудзецца 1 лістапада. Працягвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Музея Якуба Коласа Настасся Трафімчык.
У канферэнцыі прымуць удзел лепшыя коласазнаўцы рэспублікі, а таксама госці з блізкага замежжа. Распавядае вучоны сакратар Музея Якуба Коласа ў Мінску Ірына Казловіч.
У рамках падзеі ўдзельнікі ўскладуць кветкі да помніка класіку на плошчы яго імя ў Мінску. Далучыцца да мерапрыемстваў могуць усе зацікаўленыя.
Фота: yakubkolas.by