20.10.2023
Полацкі арган і яго гаспадыня Ксенія Пагарэлая – нястомныя працаўнікі. Амаль кожны дзень яны разам – на рэпетыцыях або канцэртах. Полацк стаў адным з турыстычных цэнтраў краіны. З вясны да глыбокай восені ён поўніцца групамі нястомных наведвальнікаў, і асаблівая ўвага да архітэктурнай жамчужыны горада – Сафійскага сабора. Турыстычны сезон у полацкім Сафійскім саборы ахоплівае два фестывалі: вясенні, старадаўняй і сучаснай камернай музыкі і восеньскі арганны фестываль «Званы Сафіі», які пачынаецца 22 кастрычніка. З яго праграмай знаёміць заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая.
Фота - sb.by