Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі "Наш Грунвальд" пройдзе ў музейным комплексе "Дудуткі"

19.07.2019

Фестываль пройдзе ў выхадныя 20-21 ліпеня. У ім прымуць удзел каля 500 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі і краін Еўропы. Госці наведаюць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах. Разгорнуцца майстэрні па вырабе даспехаў, зброі, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, ганчарныя і кавальскія. Распавядае адзін з арганізатараў падзеі, кіраўнік экстрым-тэатра "Берсерк" Аляксандр Рак.

Фота: nashgrunwald.by