Міжнародны праваслаўны фестываль "Пакроўская радасць" пачынаецца ў сталічным Палацы мастацтва

05.10.2019

Сёлета фестываль прысвечаны Пакрову Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. Неад'емная частка  падзеі – праваслаўная выстава. Пра гэту і іншыя адметнасці фестывалю распавядае манашка Свята-Елісавецінскага манастыра Фацінія.

Па традыцыі падчас форуму “Пакроўская радасць” пройдуць творчыя і дабрачынныя акцыі.Кожны ахвотны напіша на паштоўцы цёплыя словы для сваёй матулі і адправіць пасланне незвычайным спосабам. Падчас дабрачыннай акцыі "Радасць для блізкага" ахвотныя перададуць сродкі на стварэнне дзіцячай пляцоўкі побач са Свята-Елісавецінскім манастыром.

Фота: obitel-minsk.ru