Міжнародны выставачны праект "Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч" прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

24.10.2019

У экспазіцыі "Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч" ‒ творы з прыватных калекцый Францыі і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Гэта больш за 50 работ (жывапіс, гуаш, малюнкі, літаграфіі і шаўкаграфіі). "Надзея Хадасевіч ‒ чалавек свету, яна заўсёды была пацыфісткай. Ідэя барацьбы за мір ярка адлюстроўваецца ў яе творчасці", ‒ адзначыла куратар праекта Святлана Пракоп'ева.

На выставе ёсць карціна, прысвечаная сям'і Надзеі Хадасевіч. Па словах унука творцы Нікаля Ценье, немагчыма растлумачыць, што на ёй намалявана, аднак вертыкальныя і гарызантальныя лініі дакладна перадаюць энергетыку іх сям'і.

Выстава адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музеі да 24 лістапада. 

Фота: sb.by