Міжуніверсітэцкі паэтычны форум на журфаку БДУ

27.11.2019 

Белдзяржуніверсітэт ладзіць свята для аматараў літаратуры. Гэтымі днямі на факультэце журналістыкі праходзіць Міжуніверсітэцкі паэтычны форум. Студэнты выступаюць з уласнымі вершамі і песнямі, прапануюць сваё прачытанне твораў іншых паэтаў. Майстар-класы, лекцыі і конкурсы – для тых, хто ні дня не праводзіць без радка. Падрабязней аб праграме форуму – старшыня творчага саюза факультэта журналістыкі БДУ Алена Давідовіч.

Акрамя конкурсаў у праграме – сустрэчы з прафесіяналамі. У першы дзень майстар-клас па сцэнічных паводзінах правяла тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская. Сакрэты працы над голасам раскрыла тэле-і радыёвядучая Вольга Бельмач. Наперадзе – выступленні акцёраў і музыкантаў. Міжуніверсітэцкі паэтычны форум працягнецца да 28 лістапада. Завершаць форум выступленні ў намінацыі “аўтарская песня”.

Фота: http://www.journ.bsu.by/