"Мова і кніга ў сучасным беларускім грамадстве"

21.02.2022

Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні навукоўцы і пісьменнікі зладзілі круглы стол "Мова і кніга ў сучасным беларускім грамадстве". Былі разгледжаны апошнія сацыялагічныя апытанні, а таксама вызначаны шляхі папулярызацыі беларускага слова. Навукоўцы прааналізавалі сённяшняе стаўленне беларусаў да мовы і кнігі, высветлілі, што па-ранейшаму аўтарытэт беларускага слова ў грамадстве высокі, моладзь імкнецца ведаць родную мову. Расказаў намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрый Чарняк.

Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка адзначыў важнасць падтрымкі дзяржавай праектаў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы і чытання ў грамадстве.

Фота - pexels.com