Музей гісторыі ў Клецку расказвае пра экспанаты праз сацыяльныя сеткі

28.04.2021

У Клецкім гістарычным музеі – рамонт, аднак гэта не спыніла супрацоўнікаў у рэалізацыі новых праектаў. Так у лютым стартаваў праект “Музейная скарбонка”. Кожны тыдзень прыхільнікаў установы віртуальна знаёмяць з адным каштоўным гістарычным рарытэтам. Пра апошні, прэзентаваны на гэтым тыдні, раскажа навуковы супрацоўнік Ганна Байрашэўская.

Фонд музея ў Клецку налічвае больш за 11 тысяч гістарычных арыгіналаў. Найбольш значныя калекцыі –археалогія, нумізматыка, фотадакументы, друкаваныя выданні, прадметы побыту і этнаграфіі. Прадметы для праекта “Музейная скарбонка” выбіраюцца з розных калекцый.

Фота: vk.com