Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адзначае 75-годдзе

28.10.2019

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Ганна Галінская адзначыла, што бязвізавы рэжым і Другія Еўрапейскія гульні прыцягнулі ва ўстанову шмат замежных турыстаў. Таксама дадала, што музей у апошні час стаў візітнай карткай і сапраўдным гонарам Беларусі.

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явіўся ў час вайны ў толькі што вызваленым Мінску. За тры месяцы працы адкрылі першую экспазіцыю. Зараз, на думку вядучага навуковага супрацоўніка аддзела пісьмовых і візуальных крыніц музея Наталлі Філіповіч, установа ‒ на піку славы, яна першая па наведвальнасці ў нашай краіне.

Фота: vk.com