Музей Марка Шагала ў Віцебску запрашае на выставу "Агасфер"

03.08.2022

У экспазіцыі работы з трох карпусоў графікі музейнай калекцыі. Асноўную прастору займаюць эстампы Марка Шагала і ізраільскага мастака Ісахара Бер Рыбака. Літаграфіі, ксілаграфіі, афорты і акватынты прысвечаны фігурам вандроўцаў, тэме выгнання, настальгіі альбо звязаны з лёсавызначальнымі момантамі ў жыцці мастакоў. Асобную прастору ў экспазіцыі займаюць арыгінальныя літаграфіі еўрапейскіх мастакоў ХХ стагоддзя: Маціса, Масона, Пікасо і Лежэ, якія нагадваюць пра гісторыю выставы "Мастакі ў выгнанні", якая праходзіла ў 1942 годзе ў галерэі П'ера Маціса ў Нью-Ёрку. Расказвае дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава.

Фота - museum.by