11.12.2020
10, 11, 12 снежня ў Гомельскім маладзёжным тэатры ‒ прэм'ера рамантычнай камедыі "Сільвія" па п'есе Альберта Гёрні. Глядач ‒ сведка адвечнага любоўнага трохвугольніка. Муж і жонка шмат гадоў разам, іх жыццё стала руцінай. І раптам з'яўляецца яна ‒ маладая, бойкая і прыгожая разлучніца, якая забірае ўсю ўвагу мужа і выклікае нянавісць жонкі. Толькі яна ‒ не чалавек, а сабака. У тэатры мяркуюць, што трапяткая, смешная і пранізлівая гісторыя Сільвіі, Грэга і Кейт нікога не пакіне абыякавым. Расказвае рэжысёр пастаноўкі Уладзімір Пятровіч.
Рэжысёрска-пастановачная група спектакля “Сільвія” добра вядомая гомельскаму гледачу. Наогул каманда паставіла каля 15 спектакляў – у Гомелі, Магілёве і Мінску. У спектаклі занятыя акцёры Ліза Астрахова, Дыяна Возчыкава, Наталля Голубева, Павел Канёк, Яўген Хромаў, Ірына Чарняўская, Ірына Шапяцько.
Фота: vk.com