Музычную праграму «Вецярок вее, жыта палавее» прадставяць у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» 10 жніўня

06.08.2024

Мерапрыемства рыхтуе фальклорны ансамбль «Млынок» сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк». Кіраўнік калектыву Дар’я Мардань расказала, што гасцей чакаюць жнівеньскія песні ў аўтэнтычным выкананні, майстар-класы па бытавых беларускіх танцах і гульнях, а таксама дэманстрацыя абраду «завівання барады», які выконваўся падчас «Дажынак».

Фота - bellitmuseum.by