Музычны фестываль «Трамантана» ў Вялікім

25.01.2022 

Фестываль сучаснай камернай музыкі беларускіх кампазітараў "Трамантана", што ў перакладзе азначае "Паўночны вецер", пройдзе сёння ў Вялікім тэатры Беларусі. "Гэта магчымасць зразумець, адчуць размах і дыяпазон сучаснай беларускай музыкі: ад рока і фальклору да традыцыйнага сімфанізму і авангарда", – лічыць вядомы музыкант, куратар праекта Міхаіл Канстанцінаў.

У фестывалі сучаснай камернай музыкі беларускіх аўтараў "Трамантана" прымуць удзел розныя пакаленні музыкантаў: ад масцітых да тых, хто робіць свае першыя крокі ў кампазітарскай плыні.

Фота - citydog.by